Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Найбуйнейшы літоўскі аграканцэрн Linas Agro Group прадае свае актывы ў Беларусі і Расеі


Фота ілюстрацыйнае
Фота ілюстрацыйнае

Літоўскі аграпрамысловы канцэрн Linas Agro Group прадае прадпрыемствы кампаніі «ВитОМЭК» у Маскве і Цьверы і «Белфідагра», зарэгістраванае ў Беларусі, гаворыцца ў прэс-рэлізе кампаніі.

Пакупнікамі зьяўляюцца кампаніі, зарэгістраваныя ў Расеі, але па дамове бакоў іх назвы не раскрываюцца. Чакаецца, што пагадненьні на агульную суму 7,5 млн эўра завершаць да канца каляндарнага году, паведамляе канцэрн Linas Agro Group.

Кампаніі, якія прадаюцца, займаюцца вытворчасьцю і аптовым продажам прэміксаў, а таксама аптовым продажам кармоў і сыравіны для вытворчасьці кармоў. Па стане на канец ліпеня ў іх агулам працавала 240 чалавек.

Продаж «Белфідагра» павінен быць ухвалены беларускім Міністэрствам антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю, таму бакі падпісалі папярэднюю дамову куплі-продажу акцый, якая прадугледжвае, што пакупнік павінен атрымаць дазвол антыманапольнага органу, адзначае кампанія.

Яшчэ адну кампанію ў Беларусі — ТАА «КЛМ» — пакуль не прадалі, бо не знайшлі зацікаўленага пакупніка, ён працягваецца.

Пасьля пачатку вайны Расеі супраць Украіны даччыныя прадпрыемствы групы «Лінас Агра» разарвалі партнэрскія адносіны з расейскімі і беларускімі прадпрыемствамі, шукаючы альтэрнатыўных пастаўшчыкоў, тавары і новыя лягістычныя маршруты.

AB Linas Agro Group — найбуйнейшая ў Балтыі група па вытворчасьці сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчаваньня. У яе ўваходзяць 72 кампаніі, агульная колькасьць пэрсаналу якіх складае 5,2 тысячы чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG