Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве перайменавалі 95 вуліц, завулкаў і плошчаў, назвы якіх былі зьвязаныя з Расеяй


Віталь Клічко
Віталь Клічко

Мэр Кіева Віталь Клічко паведаміў, што Кіеўская гарадзкая рада прыняла рашэньне перайменаваць 95 кіеўскіх вуліц, завулкаў і плошчаў, назвы якіх былі зьвязаныя з Расеяй і савецкім мінулым.

«Новыя назвы, ініцыяваныя і падтрыманыя грамадзкасьцю падчас рэйтынгавага галасаваньня, павінны ўшанаваць памяць аб гістарычных падзеях Украіны, а таксама вядомых дзеячаў і герояў, якія праслаўлялі Ўкраіну і змагаліся за незалежнасьць нашай дзяржавы. У прыватнасьці, у цяперашняй расейска-ўкраінскай вайне», — напісаў ён у сваім тэлеграм-канале.

Мэр Кіева прывёў некалькі прыкладаў таго, як былі перайменаваны вуліцы:

  • вуліца Генэрала Жмачэнкі цяпер называецца вуліцай князя Рамана Мсьціславіча;
  • вуліца Маршала Маліноўскага — вуліца Герояў палка «Азоў»;
  • плошча Тульская — плошча Герояў УПА (Украінскай паўстанцкай арміі);
  • вуліца Карла Маркса — вуліца Гуцульская;
  • вуліца Піцерская — вуліца Лёнданская;
  • вуліца Мічурына — вуліца Марскіх пяхотнікаў.

Па словах Віталя Клічко, працэс перайменаваньня яшчэ не завершаны, на наступным пленарным пасяджэньні Кіеўская рада працягне працу над «дэрусіфікацыяй».

Усяго ў рэйтынгавым галасаваньні па перайменаваньні гарадзкіх аб’ектаў было 296 абʼектаў, якія былі адабраны экспэртнай камісіяй, паведаміў сакратар Кіеўская рада Ўладзімір Бандарэнка. Ён адзначыў, што прысваеньне новых назваў абʼектам мае важнае гістарычнае і нацыянальнае значэньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG