Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Тацяны Сапач


Тацяна Сапач
Тацяна Сапач

Падзеі 26 жніўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Дата дня

26 жніўня 1962 году нарадзілася Тацяна Сапач (Дубавец), паэтка, журналістка, удзельніца нацыянальна-культурніцкага руху 1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пачатку ХХІ стагодзьдзя.

Гэты дзень у гісторыі

1789 — у Францыі была прынятая Дэклярацыя правоў чалавека і грамадзяніна, у якой неад’емнымі правамі чалавека абвяшчаліся свабода асобы, слова, сумленьня, роўнасьць грамадзян перад законам, права на супраціў прыгнёту.

1914 — нямецкае войска разьбіла расейскае ў бітве пад Танэнбэргам.

1920 — прынятая 19-я папраўка да Канстытуцыі ЗША, якая дала права голасу жанчынам.

Камала Гарыс, абраная віцэ-прэзыдэнткай ЗША ў 2020 годзе
Камала Гарыс, абраная віцэ-прэзыдэнткай ЗША ў 2020 годзе

1992 — чэскі і славацкі прэм’ер-міністры, Вацлаў Клаўс і Ўладзімір Мэчыяр, падпісалі дамову аб распадзле Чэхаславаччыны на дзьве асобныя дзяржавы — Чэхію і Славаччыну. Распадзел уступіў у законную сілу 1 студзеня 1993 году.

2008 — Расея ў аднабаковым парадку прызнала незалежнасьць Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі.

У гэты дзень нарадзіліся

1880Гіём Апалінэр, францускі паэт беларускага паходжаньня.

Гіём Апалінэр
Гіём Апалінэр

1910Маці Тэрэза, каталіцкая манашка альбанскага паходжаньня, вядомая сваёй працай на карысьць бедных і нямоглых у Індыі. У 1979-м ёй была прысуджаная Нобэлеўская прэмія міру. Папа Ян Павал ІІ бэатыфікаваў Маці Тэрэзу.

Маці Тэрэза
Маці Тэрэза

1914 Хуліё Картасар, аргентынскі пісьменьнік.

Хуліё Картасар
Хуліё Картасар

У памяці

1994 Сяргей Новік-Пяюн, пісьменьнік, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху 1920–1930-х гг. у Заходняй Беларусі, вязень польскіх, нацысцкіх турмаў і ГУЛАГу, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х гг.

Сяргей Новік-Пяюн
Сяргей Новік-Пяюн

1994Мікалай Улашчык, беларускі гісторык і археограф.

2001 Валерый Масьлюк, тэатральны рэжысэр, паэт, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пачатку ХХІ стагодзьдзя.

Валер Масьлюк
Валер Масьлюк

2013Арлен Кашкурэвіч, народны мастак Беларусі.

Арлен Кашкурэвіч
Арлен Кашкурэвіч

2021 — Алесь Разанаў, беларускі паэт.

Алесь Разанаў, 2017
Алесь Разанаў, 2017

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG