Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацбанк будзе перадаваць зьвесткі пра валютныя дамовы юрыдычных асоб і ІП дзяржаўным органам


Нацбанк Беларусі
Нацбанк Беларусі

Таксама інфармацыя будзе ісьці ў ААТ «Агенцтва замежнаэканамічнай дзейнасьці».

Такія нормы прадугледжаны ўказам № 291 ад 22 жніўня, які афіцыйна апублікаваў Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал і які набывае моц з 1 верасьня.

ААТ «Агенцтва замежнаэканамічнай дзейнасьці» будзе атрымліваць інфармацыю аб зарэгістраваных валютных зьнешнегандлёвых дамовах, заключаных юрыдычнымі асобамі і ІП.

Дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі змогуць атрымаць зьвесткі аб валютных дамовах, заключаных арганізацыямі, падпарадкаваным органам, якія ўваходзяць у іх сыстэму, або калі ім належаць акцыі, долі ў статутных фондах.

Ва ўказе агаворана, што зьвесткі будуць перадавацца шляхам прадастаўленьня аддаленага доступу да адпаведных дадзеных інфармацыйнага рэсурсу для рэгістрацыі валютных дамоваў Нацбанку. Пры гэтым перадача інфармацыі «не зьяўляецца парушэньнем банкаўскай тайны».

Указ прыняты «ў мэтах павышэньня эфэктыўнасьці замежнаэканамічнай дзейнасьці».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG