Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сьвет выйшла кніга зь дзіцячымі вершамі журналіста Андрэя Скурко


У кнізе Андрэя Скурко «Пра сланоў і барсучкоў» 65 дзіцячых вершаў і шмат малюнкаў. А ў канцы — QR-код, па якім можна глядзець гэтыя ж вершы ў мульціках.

Пра выхад кнігі паведаміла выдавецтва «Тэхналогія».

«Вершы Андрэя Скурко — скарб для дзіцячай літаратуры, бо налітыя любоўю і ўвагай да малых. Яны лёгка чытаюцца, лёгка запамінаюцца і назаўжды застануцца ў нейкім важным закутку сьвядомасьці, зь якога ўсё жыцьцё будзе чалавек пасьля чэрпаць натхненьне і ўпэўненасьць у сваёй каштоўнасьці.
Беларуская мова ў гэтых вершах жывая і натуральная. Directly from чалавек, які думае і гаворыць са сваім дзіцем па-беларуску», — гаворыцца ў анатацыі кнігі ад выдавецтва.

Старонка з кнігі Андрэя Скурко
Старонка з кнігі Андрэя Скурко

Кніжка даступная самавывазам у Менску, а таксама з дастаўкай па Беларусі і за мяжу.

Андрэй Скурко — кіраўнік аддзелу рэклямы і маркетынгу газэты «Наша ніва», у розныя гады быў яе аўтарам і рэдактарам, з 2006 па 2017 год — галоўным рэдактарам, а таксама пісаў для часопіса «Наша гісторыя».

Палітвязень Андрэй Скурко з сынам Тамашом
Палітвязень Андрэй Скурко з сынам Тамашом

У ліпені 2021 году Скурко і іншых ягоных калегаў арыштавалі нібыта за арганізацыю пратэстаў, але ў выніку ў сувязі з пратэстамі ня выставілі наагул ніякіх абвінавачаньняў. Андрэя асудзілі на 2,5 года пазбаўленьня волі паводле артыкула 216 («Прычыненьне маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу»).

Суд пагадзіўся з довадамі сьледзтва аб тым, што кіраўніцтва «Нашай нівы» нібыта няправільна аплачвала камунальныя паслугі — паводле тарыфаў для фізычных асоб, а не юрыдычных, і так прычыніла шкоду прадпрыемству «Мінэнэрга» ў памеры больш за 10 тысяч рублёў (каля $4 тысяч). Пры гэтым само прадпрыемства з прэтэнзіямі ніколі не зьвярталася.

На пачатку чэрвеня 2022 году Андрэя перавялі ў калёнію № 15 у Магілёве. Адтуль ён піша вершы для свайго маленькага сына Тамашыка, а на волі яны ператвараюцца ў мультфільмы.

Згодна з прысудам Андрэй Скурко павінен выйсьці на волю 18 жніўня 2023 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG