Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрымалі рэстаратара зь сям'ёй і керамістку з мужам. Дзіця апошніх забралі ў прытулак


Затрыманая менская керамістка Натальля Карнеева
Затрыманая менская керамістка Натальля Карнеева

У Беларусі працягваюцца рэпрэсіі супраць грамадзян. Часам толькі ў судзе, празь некалькі дзён пасьля затрыманьня становіцца вядомай фармальная падстава перасьледу чалавека. Хроніка перасьледу 22 жніўня.

Затрымалі студэнтку факультэту міжнародных адносінаў БДУ

Асацыяцыя БДУ 97 паведаміла пра затрыманьне студэнткі факультэту міжнародных адносінаў Аляксандры Кандраценкі.

Аляксандра была куратаркай праекту «На крок бліжэй». У рамках яго абітурыенты БДУ маглі размаўляць зь цяперашнімі студэнтамі і даведвацца шмат карыснай інфармацыі.

У чаце сталі зьяўляцца правакацыйныя паведамленьні, якія ніхто не выдаляў, а сама Аляксандра не выходзіла на сувязь.

Затрымалі менскага рэстаратара разам зь сям’ёй


Сяргей Міргародзкі валодае двума рэстаранамі ў Менску, абодва знаходзяцца на вуліцы Рэвалюцыйнай. Гэта рэстабар «Дом» і нэабістро «Умамі».

Сяргею Міргародзкаму 57 гадоў. Паводле «Нашай нівы», яго затрымалі за ўдзел у пратэстах 2020 году разам з 55-гадовай жонкай Алай і 24-гадовым сынам Серафімам.

У Менску затрымалі жонку з мужам, 10-гадовую дачку адправілі ў дзіцячы прытулак

Менскую керамістку Натальлю Карнееву затрымалі разам з мужам у пятніцу, 19 жніўня, піша «Вясна».

Натальля — мастачка, пэдагог, керамістка, досьвед працы больш за 13 гадоў. Яна праводзіла майстар-класы па лепцы з гліны.

Як стала вядома Свабодзе, Натальля мае 18-гадовую дачку. Тая цяпер зьбірае дакумэнты на апеку над малодшай сястрой, але гэта зойме ня менш за тыдзень. У дзяўчат розныя бацькі, і бабуляў і дзядуляў у малодшай дачкі няма. Старэйшая сястра — адзіны дарослы чалавек, хто можа ёй апекавацца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG