Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць палітвязьняў перавысіла 1300, дасягнуўшы новай рэкорднай адзнакі


Belarus - RFE\RL journalist Ales Asiptsou released after 10 days in prison. Mahilyou, 19 May 2020
Belarus - RFE\RL journalist Ales Asiptsou released after 10 days in prison. Mahilyou, 19 May 2020

Беларуская праваабарончая супольнасьць прызнала палітычнымі зьняволенымі яшчэ сем чалавек. Цяпер палітвязьняў у краіне 1303, гэта новы рэкорд.

Адпаведную заяву публікуе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Статус палітзьняволенага атрымалі:

Надзея Полькіна, прыгавораная па ст. 368 Крымінальнага кодэксу да двух гадоў папраўчай калёніі;

Вольга Скрашчук і Іна Можчанка, зьмешчаныя пад варту па арт. 369 і 130 за камэнтары пасьля гібелі ў перастрэлцы супрацоўніка КДБ Дзьмітрыя Федасюка і IT-спэцыяліста Андрэя Зельцара;

Сяргей Самуль, асуджаны па арт. 391, 368, 369 на два гады папраўчай калёніі;

Аляксей Мацявін, зьмешчаны пад варту па арт. 368;

Георгі Герыловіч, зьмешчаны пад варту па арт. 368;

Сяргей Цыгіб, асуджаны па арт. 2031, 368 і 369.

  • арт. 130 КК — распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці або варажнечы;
  • арт. 368 — абраза прэзыдэнта;
  • арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады;
  • арт. 391 — абраза судзьдзі або народнага засядацеля;
  • арт. 2031 — незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да інфармацыі аб прыватным жыцьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG