У Менску будуць судзіць Ніну Багінскую

Ніна Багінская
Ніна Багінская

19 жніўня ў судзе Першамайскага раёну Менска разгледзяць справу актывісткі Ніны Багінскай, паведамляе «Вясна».

У раскладзе суду пазначана: «Прадмет спрэчкі — матэрыял у пытаньнях забесьпячэньня выкананьня выканаўчага дакумэнту».

Працэс будзе весьці судзьдзя Вольга Чарніковіч.

Як стала вядома праваабаронцам, сам суд тычыцца забароны на выезд, аднак зь якой нагоды, пакуль невядома: прычынай могуць быць штрафы, нейкая крымінальная справа альбо статус сьведкі ў справе.

Акрамя таго, зноў быў накладзены арышт на два лецішчы Багінскай, які быў зьняты некалькі месяцаў таму.

​
XS
SM
MD
LG