Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Два снарады ўпалі ў возера і балота». У Мінабароны пракамэнтавалі падзеньне снарадаў пад Лепелем


Расейска-беларускія вайсковыя вучэньні. Архіўнае фота
Расейска-беларускія вайсковыя вучэньні. Архіўнае фота

Мінабароны Беларусі пракамэнтавала падзеньне снарадаў пад Лепелем толькі пасьля таго, як пра інцыдэнт стала вядома прэсе, піша «Зеркало».

«На палігоне „Лепельскі“ падчас кантрольных заняткаў па стральбе артылерыі ў выніку рыкашэту два снарады ўпалі ў возера і балота, у межах бясьпечнага аддаленьня ад бліжэйшых населеных пунктаў», — заявілі ў ведамстве.

У Мінабароны адзначылі, што шкоды і пацярпелых няма.

Днём 18 жніўня чытач «Зеркала» паведаміў рэдакцыі, што ў вёсцы Бор Лепельскага раёну Віцебскай вобласьці ўпалі два снарады. Непадалёк там палігон «Лепельскі», дзе яшчэ на пачатку жніўня Мінабароны анансавала вайсковыя вучэньні. Па словах чытача, адзін са снарадаў упаў проста ў гарод, другі — у возера. Абышлося без пацярпелых. На месца здарэньня прыехалі міліцыя і МНС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG