Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як выглядае аэрадром Зябраўка пасьля выбухаў. ФОТА


Аэрадром Зябраўка пасьля выбухаў, спадарожнікавы здымак Maxar
Аэрадром Зябраўка пасьля выбухаў, спадарожнікавы здымак Maxar

Вось як выглядае аэрадром Зябраўка на сьвежых спадарожнікавых здымках.

Кампанія Maxar апублікавала новыя спадарожнікавыя здымкі аэрадрому Зябраўка, фатаграфіі зробленыя 12 жніўня. На здымках на галоўнай узьлётна-пасадачнай паласе можна бачыць сьляды пажару ад нядаўняга выбуху, а паблізу відаць спаленая расьліннасьць.

Здымак, на якім відаць наступствы нядаўніх выбухаў на аэрадроме Зябраўка
Здымак, на якім відаць наступствы нядаўніх выбухаў на аэрадроме Зябраўка

У ноч з 10 на 11 жніўня жыхары паўднёвых раёнаў Гомля і навакольных вёсак чулі гукі, падобныя да выбухаў, і бачылі сполахі на небе. Міністэрства абароны Беларусі паспрабавала супакоіць беларусаў: «10 жніўня каля 23 гадзіны ў часе кантрольнага прабегу адной з адзінак тэхнікі пасьля праведзенай замены рухавіка адбылося загараньне». Аднак у вэрсію міністэрства мала хто паверыў.

Украінскае кіраўніцтва неўзабаве абвергла інфармацыю аб тым, што ўдар нанесьлі Ўзброеныя сілы Ўкраіны.

Што вядома пра аэрадром «Зябраўка»?

Пра выкарыстаньне расейскімі войскамі вайсковага аэрадрому «Зябраўка» пад Гомлем стала вядома ў першыя дні вайны. Адтуль рэгулярна выляталі самалёты і гелікоптэры, запускалі ракеты па Ўкраіне.

Расейскія вайскоўцы засталіся на тэрыторыі «Зябраўкі» і пасьля адыходу расейцаў з поўначы Ўкраіны і часткова з тэрыторыі Беларусі на пачатку красавіка.

Ад «Зябраўкі» да тэрыторыі Ўкраіны, якую цяпер кантралюе ўрад у Кіеве, каля 50 кілямэтраў.

Гэтага больш чым дастаткова для ракетных удараў як старой савецкай зброяй кшталту комплексаў «Точка-У», так і новымі заходнімі сыстэмамі залпавага агню накшталт амэрыканскай HIMARS.

«Зябраўка» даволі блізка ад Гомля, густанаселены Навабеліцкі раён абласнога цэнтру ўсяго за дзесяць кілямэтраў ад вайсковага аэрадрому.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG