Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына і Ізраіль вырашылі абмяняцца амбасадарамі і генэральнымі консуламі


Кіраўнік МЗС Турэччыны Мэўлют Чавушаглу
Кіраўнік МЗС Турэччыны Мэўлют Чавушаглу

Міністар замежных спраў Турэччыны Мэўлют Чавушаглу 17 жніўня заявіў, што Турэччына адновіць паўнавартасныя дыпляматычныя адносіны з Ізраілем.

На прэс-канфэрэнцыі Чавушаглу паведаміў, што неўзабаве краіна прадставіць Ізраілю кандыдатуру амбасадара, пазьней будзе прызначаны генэральны консул. Ізраіль, са свайго боку, таксама адновіць сваё дыпляматычнае прадстаўніцтва ў Турэччыне.

Прэм’ер-міністар Ізраілю Яір Лапід падкрэсьліў, што аднаўленьне дыпляматычных адносін з Турэччынай зьяўляецца важным крокам для рэгіянальнай стабільнасьці і вельмі значным у эканамічным пляне для грамадзян Ізраілю.

Раней прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган на сустрэчы з амбасадарамі ў Анкары заявіў, што дыпляматычная прысутнасьць Турэччыны ў Ізраілі, апроч іншага, дазволіць Турэччыне дапамагаць палестынцам.

  • У 2022 годзе ўлады абедзьвюх краін рабілі шмат крокаў для збліжэньня. Прэзыдэнт Ізраілю Ісаак Герцаг у сакавіку нанёс візыт у Анкару — гэта быў першы афіцыйны візыт ізраільскага лідэра ў Турэччыну больш як за дзесяцігодзьдзе. Эрдаган назваў візыт Герцага паваротным і паабяцаў, што Турэччына будзе змагацца з антысэмітызмам, ісламафобіяй, ксэнафобіяй і расізмам. Таксама краіны падпісалі пагадненьне аб аднаўленьні палётаў нацыянальных авіякампаній паміж Турэччынай і Ізраілем.
  • Дыпляматычныя адносіны паміж Ізраілем і Турэччынай афіцыйна не перарываліся, але рэзка пагоршыліся ў 2010 годзе пасьля захопу ізраільскім спэцназам карабля «Маві Мармара», які выйшаў з Турэччыны ў сэктар Газа.
  • У траўні 2018 году Анкара прапанавала амбасадару Ізраілю ў Турэччыне пакінуць краіну пасьля акцый пратэсту ў сэктары Газа на фоне 70-й гадавіны ўтварэньня Ізраілю і пераносу амбасады ЗША з Тэль-Авіву ў Ерусалім. Тады ў сутыкненьнях загінулі каля 60 палестынцаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG