Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына пачынае замяняць расейскую нафту амэрыканскай


Нафтавае радовішча недалёка ад Лос-Анджэлеса, Каліфорнія, ЗША. Архіўнае фота
Нафтавае радовішча недалёка ад Лос-Анджэлеса, Каліфорнія, ЗША. Архіўнае фота

Другі за месяц танкер з амэрыканскай нафтай накіраваўся з Луізіаны ў нямецкі порт Ростак.

На борце танкера Ise Princess знаходзіцца 570 тысяч барэляў нафты, перадае Reuters.

Амэрыканская нафта разам з той, якая экспартуецца з Нарвэгіі, Блізкага Ўсходу і Заходняй Афрыкі, павінна замяніць расейскую нафту, якая паступае па нафтаправодзе «Дружба».

Эўразьвяз зьбіраецца да канца году скараціць на 90% імпарт нафты з Расеі.

Адзначаецца, што нафта маркі Mars, якая здабываецца ў Мэксыканскім заліве, падобная саставам да расейскай Urals.

Першая партыя амэрыканскай нафты, дастаўленая ў Ростак у пачатку жніўня, паступіла на перапрацоўчы завод PCK Schwedt, мажарытарным уладальнікам якога зьяўляецца «Роснефть».

«Роснефть» на мінулым тыдні папярэдзіла аб тым, што цэны на паліва ў Нямеччыне падвысяцца праз вышэйшы кошт імпартаванай морам нафты.

З пачатку чэрвеня цана на нафту, якая здабываецца ў ЗША, зьнізілася з 122 даляраў за барэль да менш як 87 даляраў у той час, як здабыча дасягнула амаль 12 мільёнаў барэляў нафты — 20-працэнтны скачок у параўнаньні з узроўнем пачатку 2021 году.

У чэрвені сёлета ЗША экспартавалі рэкордныя аб’ёмы нафты — каля 3,5 мільёна барэляў за дзень.

Амэрыканскае фэдэральнае ўпраўленьне энэргетычнай інфармацыі прагназуе рост здабычы і экспарту нафты.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG