Лінкі ўнівэрсальнага доступу

173-і дзень вайны. Лукашэнка зьмяніў кіраўнікоў у Генштабе і Дзяржаўным вайскова-прамысловым камітэце


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Тэлеграм-канал Аляксандра Лукашэнкі паведаміў пра кадравыя перастаноўкі ў вайсковым блёку і абароннай галіне.

Аляксандар Лукашэнка сваім указам прызначыў палкоўніка Сяргея Фралова начальнікам Галоўнага штабу — першым намесьнікам камандуючага Вайскова-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Ўзброеных Сіл.

Генэрал-маёра Генадзя Казлоўскага Лукашэнка вызваліў ад пасады начальніка ракетных войскаў і артылерыі Ўзброеных Сіл — начальніка ўпраўленьня ракетных войскаў і артылерыі Генэральнага штабу і звольніў у запас з фармулёўкай «па ўзросьце» з правам нашэньня вайсковай формы адзеньня і знакаў адрозьненьня. На яго месца прызначылі палкоўніка Руслана Чэхава.

Аляксандар Лукашэнка таксама вызваліў генэрал-маёра Ігара Дземідзенку ад пасады першага намесьніка старшыні Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэту. Яго адкамандзіравалі ў Міністэрства абароны і звольнілі з вайсковай службы ў запас па ўзросьце з правам нашэньня вайсковай формы адзеньня і знакаў адрозьненьня.

Праўдападобна, што кадравыя зьмены маглі быць зьвязаныя з вайной Расеі супраць Украіны і выкарыстаньнем для атакі беларускай тэрыторыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG