Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ксёндз Андрэй Вашчук выйшаў на волю пасьля 30-сутачнага арышту


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Пробашч каталіцкай парафіі Сьвятога Духа ў Віцебску ксёндз Андрэй Вашчук выйшаў на волю пасьля таго, як адбыў 30 сутак арышту, паведамляе ініцыятыва «Хрысьціянская візія».

Сьвятара затрымалі супрацоўнікі Галоўнага ўпраўленьня па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) МУС у сярэдзіне ліпеня. Спачатку яго арыштавалі на 15 сутак па арт. 24.23 КаАП (парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў) — за аватарку зь бел-чырвона-белым сьцягам у Фэйсбуку.

20 ліпеня сьвятара, які ўжо адбываў на той час арышт, зноў судзілі, на гэты раз па арт. 19.11 КаАП (распаўсюджваньне экстрэмісцкіх матэрыялаў) — за падпіску на тэлеграм-чат, кантэнт якога прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Суд пастанавіў арыштаваць сьвятара на чарговыя 15 сутак і канфіскаваць у яго тэлефон як «сродак учыненыя правапарушэньня».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG