Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Салман Рушдзі выжыў пасьля нападу, але стан вельмі цяжкі. Пісьменьнік можа страціць вока


Затрыманы Хадзі Матхар
Затрыманы Хадзі Матхар

Паліцыя назвала імя нападніка, якога затрымалі неадкладна пасьля замаху на жыцьцё Рушдзі. Пісьменьнік выжыў, але знаходзіцца на штучнай вэнтыляцыі лёгкіх.

Верагодна, што Салман Рушдзі страціць вока, таксама ў яго сур’ёзна пашкоджаныя печань, а таксама нэрвы рукі, паведаміў Эндру Ўайлі, агент вядомага пісьменьніка, на якога напалі на прамоцыі кнігі ў Нью-Ёрку. Ягоныя словы прыводзіць The New York Times.

Зламысьнік, якога неадкладна затрымала паліцыя, падняўся на сцэну і пачаў наносіць удары Рушдзі. Лекар з аўдыторыі адразу ж прыйшоў на дапамогу пісьменьніку, і ён быў дастаўлены ў шпіталь на верталёце.

У шпіталі Рушдзі зрабілі апэрацыю, цяпер ён знаходзіцца на апараце штучнай вэнтыляцыі лёгкіх і ня можа гаварыць. Яго стан па-ранейшаму вельмі цяжкі.

Нападніку 24 гады, яго завуць Хадзі Матхар і ён жыве ў Нью-Джэрсі. Ён купіў білет на прэзэнтацыю кнігі ў інстытуце Чаўтакуа і ў нейкі момант выскачыў на сцэну і пачаў біць Рушдзі нажом па целе і галаве.

У Іране, дзе ва ўладзе знаходзяцца рэлігійныя фундамэнталісты, Салман Рушдзі лічыцца блюзьнерам. Ягоны раман «Сатанінскія вершы» забаронены. У 1989 годзе тагачасны духоўны лідэр Ірану аятала Хамэйні выдаў фатву, якая заклікала пакараць пісьменьніка сьмерцю. За забойства Рушдзі прызначылі ўзнагароду ў 3 мільёны даляраў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG