Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФБР пры ператрусе ў сядзібе Трампа выявіла 11 камплектаў сакрэтных дакумэнтаў, — The Wall Street Journal


Сярод выяўленых агентамі Фэдэральнага бюро расьсьледаваньняў у сядзібе былога прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ў Флорыдзе дакумэнтаў былі некалькі з пазнакай «цалкам сакрэтна», піша The Wall Street Journal.

Трамп 12 жніўня абверг паведамленьне Washington Post аб тым, што ператрус ФБР у яго доме ў Флорыдзе праводзіўся на прадмет магчымых сакрэтных матэрыялаў, зьвязаных зь ядзернай зброяй, напісаўшы ў сваім акаўнце ў сацыяльных сетках, што «праблема ядзернай зброі — гэта падман».

Ператрус у доме Трампа праводзіўся ў рамках шматлікіх фэдэральных і штатных расьсьледаваньняў, зь якімі былы прэзыдэнт сутыкнуўся падчас знаходжаньня на пасадзе і ў прыватным бізнэсе.

10 жніўня Дональд Трамп прыбыў у суд у Нью-Ёрку, каб даць паказаньні ў справе абвінавачаньня яго ў фінансавых махінацыях. Трамп адмовіўся адказваць на большасьць пытаньняў, скарыстаўшыся пятай папраўкай да Канстытуцыі ЗША, якая дазваляе ня сьведчыць супраць сябе і найбліжэйшых сваякоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG