Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За рэпост фота Кім Чэн Ына з вусамі далі два гады «хатняй хіміі»


Карыкатура на Кім Чэн Ына. Ілюстрацыйнае фота
Карыкатура на Кім Чэн Ына. Ілюстрацыйнае фота

У Баранавіцкім РАУС 12 жніўня адбыўся выязны суд над 30-гадовым Аляксандрам Марушкевічам. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 368 КК у абразе Аляксандра Лукашэнкі і асудзілі на два гады «хатняй хіміі». Справу разглядаў судзьдзя Мікалай Кміта.

Як паведамляе «Вясна», абвінавачаньне палягала ў тым, што ў 2020 годзе Марушкевіч разьмясьціў у сябе ў сторыз у Instagram выяву лідэра КНДР Кім Чэн Ына з вусамі і подпісам «Кон Чен Ый». Намесьніца баранавіцкага міжраённага пракурора Іна Данільчык вырашыла, што Кім Чэн Ын з вусамі — гэта Аляксандар Лукашэнка. Марушкевіча выклікалі ў міліцыю ўжо ў 2022 годзе, дзе ў архіве сторыз знайшлі гэты фатаздымак.

Марушкевіч прызнаў віну. Вядома, што ў яго трое малалетніх дзяцей (6 і 4 гадоў, а таксама 8-месячнае немаўля).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG