Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былому начальніку часткі МНС далі 1,5 года калёніі ў «справе Зельцара»


Аляксандар Курганскі
Аляксандар Курганскі

У Горадзенскім абласным судзе 12 жніўня вынесьлі прысуд палітвязьню Аляксандру Курганскаму.

Аляксандар Курганскі — былы камандзір часткі Міністэрства надзвычайных сытуацый (МНС) № 7 у Горадні. У МНС ён праслужыў больш за 15 гадоў.

Крымінальную справу разглядаў судзьдзя Аляксандар Казёл. Курганскага прызналі вінаватым паводле арт. 369 КК РБ (абраза прадстаўніка ўлады) і 130 КК РБ (распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці). Прычынай крымінальнага перасьледу былога супрацоўніка МНС стаў «лайк» пад пастом, які апісвае падзеі ў кватэры забітага супрацоўнікамі КДБ Андрэя Зельцара.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG