Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Латвіі прызнаў Расею дзяржавай — спонсарам тэрарызму, заклікаў прыпыніць выдачу візаў расейцам і беларусам


Саэйма Латвіі прыняла заяву аб тым, што гвалтоўныя дзеяньні Расеі стасоўна цывільных жыхароў Украіны для дасягненьня палітычных мэтаў ёсьць тэрарызмам, а сама Расея — дзяржаваю, якая падтрымлівае тэрарызм.

Саэйма заклікала «іншыя краіны-аднадумцы» выказаць такую самую пазыцыю і, зьвяртаючыся да краінаў ЭЗ, запатрабавала неадкладна прыпыніць выдачу турыстычных і ўязных візаў грамадзянам Расеі і Беларусі.

Заява Саэймы таксама заклікае ізаляваць Расею ад міжнародных і рэгіянальных арганізацыяў ды «прыняць раўназначныя рашэньні і ўстанавіць раўнацэнныя санкцыі ў дачыненьні да Беларусі як прыхільніка расейскай ваеннай агрэсіі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG