Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады зымбабвійскага гораду адхілілі распараджэньне ўраду аб закупцы пажарных машын зь Беларусі


Сябры гарадзкой рады зымбабвійскага гораду Булаваё адхілілі распараджэньне ўраду аб закупцы пажарных машын з Беларусі, паведамляе мясцовае выданьне NewsDay.

Пра гэта інфармуе reform. by

Сакратар Крыстафэр Д’юб нядаўна паведаміў радзе, што атрымаў ліст зь міністэрства мясцовага самакіраваньня, у якім гаворыцца, што рада павінна закупіць пажарныя машыны зь Беларусі за кошт сродкаў мясцовых органаў улады.

Але сябры рады заявілі, што пажарны транспарт не зьяўляецца прыярытэтам, і што замест гэтага яны будуць выкарыстоўваць сродкі для вырашэньня іншых надзённых праблем, такіх як аднаўленьне інфраструктуры горада, якая разбураецца.

Міністэрства мясцовага самакіраваньня заявіла, што яно рэкамэндавала фінансавым кансультацыйным службам рэгулярна інфармаваць раду аб зьменах, каб яна магла эфэктыўна плянаваць і рэалізоўваць гарадзкія праекты.

Пасьля дакладу гарадзкога чыноўніка пачалося абмеркаваньне, і мэр Булаваё Салямон Мгуні выказаў занепакоенасьць тым, што з радай не параіліся, і завіў, што пажарныя тэндэры не зьяўляюцца прыярытэтам для Булаваё ў цяперашні час.

«Прыярытэтам рады было набыцьцё абсталяваньня для аказаньня паслуг. Купля пажарных машын выкліча канфлікт паміж радай і плацельшчыкамі», — сказаў ён.

Дарадца Фрэнк Джавангве заявіў, што ў рады ёсьць свае прыярытэты, якія патрабуюць неадкладнай увагі, дадаўшы, што сродкі павінны быць выкарыстаныя на праекты для вырашэньня праблем, з якімі сутыкаецца горад.

Дарадца Ліліян Мліла падкрэсьліла, што пажарныя машыны не зьяўляюцца прыярытэтам для гораду, а грошы павінны быць накіраваны на аднаўленьне інфраструктуры.

Сакратар таксама праінфармаваў членаў рады аб тым, што начальнікі пажарных службаў (за выключэньнем Булаваё) наведалі Беларусь, каб ацаніць работу пажарных машын. Ён скааў, што пажарныя машыны былі вялізнымі і мелі вялікую грузападымальнасьць у параўнаньні з тымі, што цяпер ёсьць у горадзе.

Дубэ адзначыў, што ў любым выпадку рада выйграе ад пажарных машын з прычыны іх эфэктыўнасьці. Аднак ён сказаў, што палітыкі Булаваё маюць права вырашаць, якія пытаньні іх найбольш хвалююць, і не павінны проста прымаць тое, што прапануе ўрад.

  • Раней зымбабвійскае Міністэрства мясцовага самакіраваньня заявіла аб закупцы 70 адзінак пажарнай тэхнікі зь Беларусі на суму 32 млн даляраў. Машыны плянавалася купіць у кампаніі, якой валодае Аляксандр Зінгман, ганаровы консул Зымбабвэ ў Беларусі. Міністэрства хацела, каб пакупку прафінансавалі мясцовыя рады.
  • Кошт адной машыны быў ацэнены ў 464 тысячы даляраў (у Беларусі аналягічныя аўтамабілі, мяркуючы па сайце дзяржзакупак, ацэньваюцца ў суму каля 100 тысяч даляраў). Крытыкі называюць гэтую цану завышанай і абвінавачваюць міністра мясцовага самакіраваньня ў спробе абысьці сыстэму публічных тэндэраў. Міністэрства лічыць цану адэкватнай і спасылаецца на пагадненьне паміж урадамі Зымбабвэ і Беларусі.
  • У ліпені паведамлялася, што зымбабвійскія парлямэнтары ад апазыцыі і кіруючай партыі асудзілі зьдзелку ўраду па закупцы пажарных машын зь Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG