Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Не забудзем ахвяраў рэжыму Лукашэнкі». Кіраўнік дыпляматыі ЭЗ зьвярнуўся да беларусаў напярэдадні другой гадавіны пратэстаў


Жузэп Бурэль
Жузэп Бурэль

Эўразьвяз не прызнае легітымнасьць Аляксандра Лукашэнкі і падтрымлівае дэмакратычныя памкненьні беларусаў.

Пра гэта гаворыцца ў заяве вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ у зьнешніх справах і палітыцы бясьпекі Жузэпа Бурэля з нагоды другой гадавіны пратэстаў пасьля выбараў 2020 году.

«У аўторак другая гадавіна фальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 году, якія пазбавілі беларусаў магчымасьці свабодна выбіраць сваю будучыню. У гэты дзень мы зноў заяўляем аб нашай цьвёрдай падтрымцы іх дэмакратычных памкненьняў і намаганьняў па абароне асноўных правоў чалавека. Мы паўтараем, што ў Аляксандра Лукашэнкі няма ніякай дэмакратычнай легітымнасьці», — адзначыў палітык.

Бурэль падкрэсьліў, што на сёньняшні дзень у Беларусі налічваецца больш за 1200 палітвязьняў — «праваабаронцаў, журналістаў, прафсаюзных дзеячоў, работнікаў СМІ, юрыстаў і простых грамадзян, якія выказваюць крытыку сыстэмы».

«Мы будзем працягваць падтрымліваць міжнародныя намаганьні па прыцягненьні ўладаў Беларусі да адказнасьці з мэтай збору і захаваньня доказаў парушэньняў правоў чалавека. Мы не забудзем ахвяраў рэжыму Лукашэнкі, ягоных мінулых і сапраўдных злачынстваў», — гаворыцца ў заяве.

«Улады Беларусі павінны весьці сапраўдны і інклюзіўны дыялёг з усімі элемэнтамі грамадзтва, які вядзе да свабодных і справядлівых выбараў пад міжнародным назіраньнем і ў адпаведнасьці зь міжнароднымі стандартамі», — адзначыў кіраўнік дыпляматыі ЭЗ.

«Для ЭЗ Беларусь і яе мужны народ зьяўляюцца важным эўрапейскім суседам. Мы будзем стаяць на баку народу Беларусі і падтрымліваць дэмакратычную, незалежную, сувэрэнную, квітнеючую і стабільную Беларусь» — напісаў вярхоўны прадстаўнік ЭЗ па зьнешніх справах і палітыцы бясьпекі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG