Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль аднавіў абстрэлы сэктару Газы, заявіўшы аб папераджальных ударах


Армія Ізраіля нанесла ўдар па Сэктары Газа, 6 жніўня 2022 году
Армія Ізраіля нанесла ўдар па Сэктары Газа, 6 жніўня 2022 году

Ізраіль раніцай 6 жніўня аднавіў атакі па сэктары Газы, заявіўшы, што гэта быў папераджальны ўдар па баевіках тэрарыстычнай групоўкі «Ісламскі джыхад», якая рыхтавалася запусьціць свае ракеты, паведамляе Reuters.

Вайскоўцы Ізраіля трапілі ў тры жылыя дамы, адзін зь якіх быў цалкам разбураны. Міністэрства аховы здароўя Палестыны заявіла аб 12 забітых і ня менш за 84 параненых.

У сваю чаргу Палестына нанесла ўдары ў адказ — выпушчана ня менш як 160 ракет. Аб ахвярах з боку Ізраіля не паведамляецца. Ракеты перахапляе ізраільская сыстэма СПА «Жалезны купал».

Прадстаўнікі ААН, а таксама ўлады Эгіпту і Катару заклікаюць спыніць атакі. Аднак, піша Reuters, далейшая эскаляцыя канфлікту будзе залежаць ад таго, ці вырашыць ісламская групоўка ХАМАС, якая кантралюе сэктар Газы, далучыцца да баявых дзеяньняў.

Увечары 5 жніўня армія Ізраіля, падчас апэрацый «Усход», ліквідавала Тайсір аль-Джабары — камандуючага паўночным падразьдзяленьнем «Ісламскага джыхаду». Групоўка пацьвердзіла гібель камандзіра. Аль-Джабары каардынаваў сувязь «Ісламскага джыхаду» з групоўкай ХАМАС. Таксама аль-Джабары быў датычны да шматлікіх тэрарыстычных атак і ракетных абстрэлаў тэрыторыі Ізраіля.

Ізраільская апэрацыя супраць тэрарыстычнай групоўкі «Ісламскі джыхад» паклала канец адноснаму спакою ўздоўж мяжы. Апошняе буйное сутыкненьне было ў траўні 2021 году, калі за 11 дзён жорсткіх баёў паміж Ізраілем і Палестынай загінулі сама меней 260 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG