Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскі перакладніцкі праект зьбірае творы беларускіх і ўкраінскіх аўтараў, якія пішуць ва ўмовах вайны ці рэпрэсій


Фэстываль беларускай інтэлектуальнай кнігі Pradmova. Варшава, 18-19 чэрвеня 2022
Фэстываль беларускай інтэлектуальнай кнігі Pradmova. Варшава, 18-19 чэрвеня 2022

Эўрапейская рада пісьменьнікаў European Writers’ Council (EWC) распачынае праект #FreeAllWords. Праект дасьць удзельнікам пляцоўку, з дапамогай якой яны змогуць апавядаць эўрапейскай аўдыторыі пра падзеі ў сваіх краінах — вайну, рэпрэсіі і дыктатуру.

Праект #FreeAllWords створаны дзеля падтрымкі ўкраінскіх і беларускіх аўтараў, якія працягваюць займацца творчасьцю ва ўмовах расейскай ваеннай агрэсіі на тэрыторыі Ўкраіны і жорсткага задушэньня свабоды слова і самавыяўленьня з боку беларускай дзяржавы.

«Мы хочам пабудаваць мост свабоды слова, дэмакратыі і ўзаемаразуменьня паміж аўтарамі, культурамі, народамі і мовамі. Нашым калегам ужо не патрэбны адкрытыя лісты, але ім патрэбны друкаваныя радкі, хвіліны эфіру і онлайн-фарматы, каб расказаць свае гісторыі і пратрансляваць сваё асабістае бачаньне таго, што адбываецца. Менавіта таму мы арганізуем гэту адчувальную дапамогу», — адзначае Ніна Георге, пісьменьніца і Старшыня Эўрапейскай рады пісьменьнікаў (EWC).

На сайце #FreeAllWords будуць публікавацца творы ўкраінскіх і беларускіх пісьменьнікаў у перакладзе на шматлікія мовы Эўропы. Усяго плянуецца зрабіць пераклад ня меней за 100 твораў (тэксты, эсэ, інтэрвію, вершы); усе працы будуць разьмешчаны на сайце праекта ў адпаведнасьці з нормамі аўтарскага права. Таксама творы будуць друкавацца ў прэсе і разьмяшчацца на некамэрцыйных партнэрскіх рэсурсах той краіны, на мове якой зроблены пераклад.

Эўрапейская рада пісьменьнікаў (European Writersʼ Council (EWC) — фэдэрацыя, у якую ўваходзяць 46 пісьменьніцкіх і перакладчыцкіх арганізацый з 30 краінаў Эўразьвязу, а таксама Беларусі, Ісьляндыі, Нарвэгіі, Турцыі і інш. Агулам Рада прадстаўляе інтарэсы каля 160 000 аўтараў, якія ствараюць тэксты на 31-й мове.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG