Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У СК расказалі аб крымінальных справах па карупцыі супраць службовых асобаў «Газпрам трансгаз Беларусі» і Беларускай чыгункі

Сьледчы камітэт
Сьледчы камітэт

Сьледчы камітэт расьсьледуе крымінальную справу ў дачыненьні да службовых асобаў ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь».

Як паведамляе «Зеркало», топ-мэнэджараў кампаніі абвінавачваюць у хабары за лабіраваньне інтарэсаў асобных пастаўшчыкоў. Пра гэта заявіў начальнік галоўнага ўпраўленьня Сьледчага камітэту Ўладзімер Шышко падчас прэс-канфэрэнцыі на тэму «Аб мерапрыемствах па барацьбе са злачыннасьцю і карупцыяй у Беларусі».

«Цэлы шэраг высокапастаўленых службовых асобаў гэтай арганізацыі займаліся атрыманьнем незаконнага ўзнагароджаньня ад камэрцыйных структур за пастаўку ці непастаўку абсталяваньня. Узнагароджаньне вылічалася сотнямі тысяч беларускіх рублёў», — расказаў на прэс-канферэнцыі Ўладзімер Шышко.

Ён дадаў, што па некаторых справах, распачатых у тым ліку і ў адносінах да «топавых прадпрыемстваў, у тым ліку нашых флягманаў», памеры хабару складаюць «мільёны даляраў».

У прыватнасьці, крымінальную справу распачалі супраць службовых асобаў Беларускай чыгункі, у найбліжэйшы час яе маюць перадаць у суд.

  • Падчас выбарчай кампаніі ў 1994 годзе кандыдат у прэзыдэнты Аляксандар Лукашэнка абяцаў, што ў выпадку свайго абраньня пакладзе канец карупцыі за паўгода.

XS
SM
MD
LG