Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справу актывіста БСДП Ледніка за паклёп на Лукашэнку перадалі ў суд. У турме яму зрабілі апэрацыю


Ігар Леднік. Архіўнае фота
Ігар Леднік. Архіўнае фота

Суд над 60-гадовым барысаўскім актывістам, які мае другую групу інваліднасьці, распачнецца на пачатку верасьня, паведамляе Беларуская сацыял-дэмакратычныя партыя (Грамада).

Скончылася сьледзтва ў справе актывіста БСДП Ігара Ледніка, якога вінавацяць у паклёпе на Лукашэнку.

Палітзьняволены Ігар Леднік абвінавачваецца паводле арт. 367 КК РБ «Паклёп у дачыненьні да Лукашэнкі» за публікацыю ў партыйным часопісе «Пазіцыя».

18 ліпеня суд Барысаўскага раёну прызнаў інфармацыйную прадукцыю яго Facebook-старонкі «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

У межах крымінальнай справы вядома пра выклік у Сьледчы камітэт як мінімум сямі сябраў БСДП.

Як паведамляе тэлеграм-канал «БСДП», Леднік мае інваліднасьць праз праблемы з сэрцам. Вядома, што ў камэры ён страціў прытомнасьць, пасьля чаго ў экстранным парадку яму зрабілі апэрацыю на страўнікава-кішачным тракце. На гэты момант стан здароўя палітвязьня нездавальняючы, ён працягвае скардзіцца на болі ў страўніку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG