Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баскетбольны клюб «Цмокі-Менск» зьмяніў назву і амаль цалкам адмовіўся ад беларускай мовы


Новы лягатып самага тытуляванага баскетбольнага клюбу Беларусі
Новы лягатып самага тытуляванага баскетбольнага клюбу Беларусі

Цяпер клюб называецца «Мінскам».

Самы тытуляваны клюб беларускага баскетболу «Цмокі-Менск», як і абяцала кіраўніцтва каманды раней, зьмяніў назву. Цяпер ён будзе называцца проста «Мінск», паведаміў сайт каманды.

Пры гэтым клюб адмовіўся ад выкарыстаньня беларускай мовы. Калі пры папярэднім мэнэджары, якім быў славуты ў мінулым гулец Аляксандар Куль, каманда ня толькі насіла беларускае імя, але выпускала праграмкі да гульняў і атрыбутыку на беларускай мове, па-беларуску працаваў дыктар на арэне, на ёй жа была і асноўная вэрсія сайту, дык цяпер родная мова на сайце наогул адсутнічае.

Цяпер на афіцыйных старонках каманды ёсьць толькі расейская і ангельская мовы. Новы лягатып экс-«Цмокаў» зьмяшчае стылізаваную літару «і», але гэта, бадай, апошняе, што зьвязвае клюб зь беларускай мовай.

Пад імем «Цмокі» каманда праіснавала 10 гадоў і заваявала большасьць сваіх тытулаў. У верасьні 2021 году, пры пасьляпратэставым пагроме беларускага спорту, старшыня «Цмокаў» Юры Шакола на прэзэнтацыі каманды заявіў, што неўзабаве дружына будзе мець новае імя і адмовіцца ад маркі «Цмокі».

Жаночы калектыў 6 разоў заваёўваў залатыя мэдалі чэмпіянату Беларусі і 4 разы кубак, перамагаў у Балтыйскай лізе ў 2015-м, у 2019-м дайшоў да фіналу Эўралігі. Мужчынская каманда была чэмпіёнам 14 разоў, прычым запар, заваявала 12 кубкаў краіны і даходзіла да чвэрцьфіналу Эўрачэленджу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG