Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень памяці Міхала Валовіча

Паўстанцы Міхал Валовіч і Артур Завіша каля шыбеніцы, гравюра М. Ходзькі
Паўстанцы Міхал Валовіч і Артур Завіша каля шыбеніцы, гравюра М. Ходзькі

Падзеі 2 жніўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Дата дня

2 жніўня 1833 году быў пакараны сьмерцю праз павешаньне Міхал Валовіч, удзельнік вызвольнага паўстаньня 1831 году, камандзір партызанскага аддзелу ў 1833 годзе.

Таксама ў гэты дзень

216 да н.э. — картагенскі вайскаводзец Ганібал пры Канах нанёс самую цяжкую паразу рымлянам за ўсю іх гісторыю.

1776 — адбылася цырымонія падпісаньня Дэклярацыі незалежнасьці, прынятай 4 ліпеня Кантынэнтальным кангрэсам, якая абвясьціла аддзяленьне 13 паўночнаамэрыканскіх калёніяў ад Вялікай Брытаніі.

1802 — плебісцытам Напалеон прызначаны пажыцьцёвым консулам Францыі.

Магіла Напалеона ў Доме інвалідаў, Парыж
Магіла Напалеона ў Доме інвалідаў, Парыж

1840 — указам расейскага імпэратара спынена дзеяньне Статуту ВКЛ на тэрыторыі Віленскай, Горадзенскай і Менскай губэрняў.

1919 — у Вільні Цэнтральнай беларускай радай Віленшчыны і Горадзеншчыны створаная Беларуская вайсковая камісія — орган па фармаваньні беларускіх частак у войску Другой Рэчы Паспалітай.

1934 — пасьля сьмерці райхспрэзыдента Паўля Гіндэнбурга ў Нямеччыне абвешчаны рэфэрэндум па пытаньні аб’яднаньня пасадаў райхспрэзыдента і райхсканцлера, па выніках якога Адольф Гітлер быў абвешчаны фюрэрам Нямеччыны.

1945 — скончылася Патсдамская канфэрэнцыя лідэраў антыгітлераўскай кааліцыі — Клемэнта Этлі (Вялікая Брытанія), Гары Трумана (ЗША) і Ёсіфа Сталіна (СССР).

Іосіф Сталін і Гары Труман падчас Патсдамскай канфэрэнцыі, 1945
Іосіф Сталін і Гары Труман падчас Патсдамскай канфэрэнцыі, 1945

1990 — уварваньне Іраку ў Кувэйт.

У гэты дзень нарадзіліся

1549 ― Мікалай Крыштаф Радзівіл «Сіротка», дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, вандроўнік.

Мікалай Крыштаф Радзівіл “Сіротка”
Мікалай Крыштаф Радзівіл “Сіротка”

1923 — Шымон Перэс, ізраільскі палітык і дзяржаўны дзеяч, 9-ы прэзыдэнт Ізраілю, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру за 1994 год, ураджэнец Беларусі.

Радзіма Шымона Пэрэса ў вёсцы Вішнева
Радзіма Шымона Пэрэса ў вёсцы Вішнева

У памяці

1589 ― Генрык Валезы, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.

1719 ― Караль Станіслаў Радзівіл, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, канцлер ВКЛ.

Караль Станіслаў Радзівіл, Пане каханку
Караль Станіслаў Радзівіл, Пане каханку

1922 ― Аляксандар Бэл, амэрыканскі навукоўца, вынаходнік тэлефона.

Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG