Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзе ў Беларусі можна ўбачыць брукаванку


Брукаванка ў Вішневе, дзе нарадзіўся былы прэзыдэнт Ізраіля Шымон Пэрэс
Брукаванка ў Вішневе, дзе нарадзіўся былы прэзыдэнт Ізраіля Шымон Пэрэс

Нядаўна ў Стоўпцах перад Дажынкамі зьнішчылі старую брукаванку. Дзе ў Беларусі яшчэ можна ўбачыць старую брукаванку? Сабралі топ брукаванак у гарадах.

Варта сказаць, што ўсе беларускія брукаванкі немагчыма зьмясьціць у адзін артыкул. Іх, на шчасьце, засталіся яшчэ сотні па ўсёй краіне, часьцей у вёсках. Але і ва ўсіх абласных гарадах захаваліся старыя дарогі, выкладзеныя каменьнем.

Да таго ж усё яшчэ можна ўбачыць брукаванку пад Стоўпцамі каля вёскі Новы Сьвержань — той ейны адрэзак, які ўнесены ў сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў. А вось большы адрэзак зьнішчылі.


Горадзеншчына

1. Горадня, Савецкая вуліца

На галоўнай горадзенскай вуліцы захаваўся брук не з акруглых камянёў, а з гранітна-бэтоннай квадратнай пліткі 1938-1939 гадоў.



2. Горадня, Падольная вуліца

Яна ідзе за самымі старымі камунальнымі могілкамі ў цэнтры гораду каля рынку і побач з «замкам Дракулы».



3. Наваградак, вуліца Лідзкая

Гэта стары тракт на ўскрайку гораду, які вёў на Ліду, паралельна яму ідзе сучасная шаша. Цяпер вуліцу выкарыстоўваюць пераважна для пешых шпацыраў. Колькі гадоў брукаванцы, невядома, але напэўна ня менш за 100.

4. Ліда, вуліцы Дзяржынскага, Стралкоўскага, Чарнышэўскага


Берасьцейшчына

5. Баранавічы, Савецкая вуліца

6. Давыд-Гарадок (Столінскі раён)


7. Косава (Івацэвіцкі раён)


Гомельшчына

8. Гомель, вуліца Барыкіна


9. Мазыр, каля Мазырскага замка


Меншчына

10. Менск, Траецкае прадмесьце


11. Менск, вуліца Гало


Тут можна ўбачыць падрабязную мапу брукаванак, якую ствараюць аматары даўніны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG