Лінкі ўнівэрсальнага доступу

39% украінцаў страцілі працу з пачатку вайны, — апытаньне


Абстрэл прадпрыемства ў Салядары на Данбасе, травень 2022
Абстрэл прадпрыемства ў Салядары на Данбасе, травень 2022

Пра гэта паведамляе BBC са спасылкай на апытаньне сацыялягічнай групы «Рэйтынг».

У большай ступені размова пра ўсходнія рэгіёны краіны, дзе ішлі ці ідуць баявыя дзеяньні. І прычыны такога рэзкага росту беспрацоўя непасрэдна зьвязаныя з вайной: прадпрыемствы не маглі працягваць працаваць у акупацыі, былі зьнішчаныя; работнікі былі вымушаны ўцякаць.

Палова з тых, хто працуе, атрымліваюць зарплату меншую, чым да вайны — на 10 і больш працэнтаў. У 43% заробак не зьмяніўся, у 9% апытаных — вырас. Самай стабільнай у гэтыя месяцы аказалася праца ў дзяржаўным сэктары.

83% апытаных працаўладкаваных упэўненыя ў захаваньні свайго працоўнага месца ў наступныя паўгода, ня ўпэўненыя — 11%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG