Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі атрымаў прэмію імя Чэрчыля за «неверагодную мужнасьць»


Уладзімір Зяленскі
Уладзімір Зяленскі

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі 26 ліпеня атрымаў прэмію імя сэра Ўінстана Чэрчыля — «за неверагодную мужнасьць, непакорлівасьць і годнасьць перад абліччам варварскага ўварваньня Пуціна», паведамляецца ў твітэры брытанскага ўраду.

Узнагароду ўкраінскаму прэзыдэнту ўручыў прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан. Цырымонія прайшла на Даўнінг-стрыт. Зяленскі ў ёй удзельнічаў празь відэасувязь, пазьней напісаўшы ў тэлеграме, што «гэтая ўзнагарода была б немагчымая, калі б увесь украінскі народ не падняўся на абарону свабоды ад тыраніі, якая спрабуе вярнуць нас да горшага».

Узнагарода, якой уганаравалі Зяленскага, уручаецца людзям, якія «прадэманстравалі выдатныя лідэрскія якасьці, якімі характарызаваўся лідэр ваеннага часу сэр Уінстан Чэрчыль», гаворыцца на сайце Міжнароднага таварыства Чэрчыля. У мінулым уладальнікамі прэміі станавіліся прынц Валійскі Чарльз, прэмʼер-міністры Вялікай Брытаніі Маргарэт Тэтчэр і Джон Мэйджар, дзяржсакратары ЗША Мадлен Олбрайт і Джэймз Бэйкер.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG