Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апублікавалі закон аб завочных судах над эмігрантамі, якія прадугледжваюць канфіскацыю маёмасьці


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Новы закон, апублікавалі 26 ліпеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, датычыць паўналетніх грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца за мяжой і супраць якіх завялі «палітычныя» крымінальныя справы.

Адзначаецца, што закон № 199-3 ад 20 ліпеня «Аб зьмене Крымінальна-працэсуальнага кодэксу РБ» прадугледжвае ўвядзеньне інстытуту «спэцыяльнага вядзеньня». Пад ім разумеецца вядзеньне ў крымінальнай справе ў дачыненьні да абвінавачанага, які знаходзіцца за межамі Беларусі і ўхіляецца ад яўкі ў орган, які вядзе крымінальны працэс.

У КПК таксама зьявяцца інстытуты касацыйнай інстанцыі і нагляднай інстанцыі. Суд касацыйнай інстанцыі будзе разглядаць крымінальныя справы па скаргах або пратэстах на прысуды, якія набылі моц, і апэляцыйныя рашэньні.

Судзіць завочна змогуць паводле 48 артыкулаў (злачынствы супраць міру і бясьпекі чалавецтва, супраць дзяржавы, шэрагу іншых злачынстваў, зьдзяйсьненьне якіх нясе пагрозу нацыянальнай бясьпецы).

Спэцыяльная вытворчасьць будзе весьціся ў выпадку, калі замежная дзяржава адмовіць у выдачы абвінавачанага або калі на працягу 6 месяцаў з моманту накіраваньня Генпракуратурай адпаведнага запыту ня будзе атрымана згода замежнай дзяржавы.

Акрамя таго, па пастанове генпракурора, старшыняў СК і КДБ са згоды генпракурора спэцвытворчасьць можа весьціся і ў іншых выпадках — ня толькі паводле канкрэтных указаных артыкулаў або пры наяўнасьці адмовы замежнай дзяржавы, адсутнасьці яе рэакцыі на запыт беларускага боку.

Раней пра дэталі закону аб завочных судах расказаў на СТВ намесьнік старшыні Вярхоўнага суду Беларусі, старшыня судовай калегіі крымінальных справаў Сяргей Кандрацьеў.

Ён сказаў, што адна з мэтаў завочных працэсаў — «кампэнсаваць шкоду», якую чалавек нібыта нанёс дзяржаве. Таму падчас завочных судоў плянуюць рабіць маёмасныя спагнаньні, у тым ліку канфіскоўваць маёмасьць.

Калі чалавек прыме запрашэньне і вернецца ў Беларусь, то працэс пойдзе ў звычайным вочным фармаце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG