Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Небывалая сьпёка вывела людзей на пратэст. Чаго яны патрабуюць


Пажарныя ў Вялікай Брытаніі тушаць пажары, спрычыненыя сьпёкай
Пажарныя ў Вялікай Брытаніі тушаць пажары, спрычыненыя сьпёкай

Кліматычныя актывісты арганізавалі ў Лёндане і Глазга акцыі пратэсту, патрабуючы ад брытанскага ўраду тэрміновых мер па барацьбе са зьменай клімату.

Пратэстоўцы выйшлі ў суботу, 23 ліпеня, на вуліцы Лёндана і шатляндзкага гораду Глазга, каб запатрабаваць ад палітыкаў паскарэньня дзеяньняў супраць зьмены клімату. Падставай для выступаў сталі рэкордна высокія тэмпэратуры, зафіксаваныя ў Вялікабрытаніі на гэтым тыдні, паведамляе DW.

Актывісты, уключаючы прадстаўнікоў груп Just Stop Oil і Insulate Britain, наладзілі «сядзячы пратэст» на Парлямэнцкай плошчы ў Лёндане, патрабуючы ад кансэрватыўнага ўраду спыніць выдачу новых ліцэнзій на здабычу нафты і газу, абкласьці падаткам буйныя кампаніі, якія ўносяць адчувальны ўклад у зьмену клімату, дапамагчы людзям ва ўстаноўцы больш энэргаэфэктыўнага ацяпленьня ў дамах.

У аўторак брытанская мэтэаралягічная служба зафіксавала ў Англіі 40,3 градусы – самую высокую тэмпэратуру за ўсю гісторыю назіраньняў у краіне, не гатовай да такой экстрэмальнай сьпякоты.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG