Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі выключыў магчымасьць замірэньня безь вяртаньня тэрыторый і параўнаў Пуціна зь пітонам і кашалётам


Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі

Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі лічыць, што любое замірэньне з Расеяй, якое не прадугледжвае вызваленьня занятых ёю ў ходзе ўварваньня тэрыторый, будзе выкарыстана Масквой для перагрупоўкі і назапашваньня сіл — каб затым працягнуць вайну.

Пра гэта Зяленскі заявіў у інтэрвію амэрыканскаму выданьню Wall Street Journal (WSJ). Ён апісаў магчымыя паводзіны Масквы гэткім чынам: «Гэта кашалёт, які зжор дзьве вобласьці і цяпер кажа: давайце замарозім канфлікт. Потым ён адпачне два-тры гады, зжарэ яшчэ дзьве вобласьці і зноў скажа: давайце замарозім канфлікт. І так будзе працягваць далей і далей. Сто працэнтаў».

Апісваючы агрэсію Расеі супраць Украіны, Зяленскі зноў зьвярнуўся да «заалягічных» мэтафар: «Пуцін, як пітон, разявіў пашчу, думаючы, што мы трус, якога ён праглыне. Але выявілася, што мы зусім ня трус, і цяпер ён рызыкуе лопнуць».

Паводле ўкраінскага прэзыдэнта, грамадзяне яго краіны перакананыя, што якое-небудзь замірэньне або трывалы мір з Расеяй немагчымыя безь вяртаньня акупаваных тэрыторый. WSJ у сваёй публікацыі прыводзіць дадзеныя праведзенага на замову гэтага выданьня ва Ўкраіне апытаньня, паводле якога 89% рэспандэнтаў выказаліся супраць мірнай дамовы, якая запатрабавала б ад іх краіны тэрытарыяльных саступак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG