Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз зьняў забарону на пастаўкі ў Расею некаторых авіяцыйных тавараў і паслуг


Эўрапейскі Зьвяз у сёмым пакеце санкцый зьняў забарону на пастаўкі ў Расею некаторых тавараў і паслуг для авіяцыйнай галіны. Пра гэта паведамляецца ў заяве Рады ЭЗ.

У дакумэнце сказана, што пастаўкі тавараў авіяцыйнай галіны ў Расею будуць дазволеныя ў ступені, неабходнай, каб забясьпечыць стандарты бясьпекі Міжнароднай арганізацыі цывільнай авіяцыі (ICAO). Ці зьнятыя абмежаваньні на пастаўку дэталяў для самалётаў — не ўдакладняецца.

20 ліпеня ЭЗ зацьвердзіў чарговы, сёмы пакет санкцый у дачыненьні да Расеі ў сувязі зь яе ўварваньнем ва Ўкраіну. Абмежаваньні забараняюць экспарт з Расеі золата і ювэлірных вырабаў зь яго і блякуюць эўрапейскія актывы банку «Сбербанк». Санкцыі таксама прадугледжваюць новыя захады экспартнага кантролю і абмежаваньні супраць больш як 50 юрыдычных і фізычных асобаў.

Асобна адзначаецца, што санкцыі не закрануць расейскі экспарт прадуктаў харчаваньня. ЭЗ ня будзе забараняць трэцім краінам набываць мэдычнае абсталяваньне і лекі з Расеі.

Пасьля нападу Расеі на Ўкраіну Захад увёў санкцыі, якія ўключаюць у сябе забарону на продаж самалётаў і дэталяў да іх. Расейскія авіякампаніі адмовіліся вярнуць уладальнікам самалёты замежнай вытворчасьці, якія знаходзіліся ў іх у лізінгу.

У выніку сотні авіялайнэраў пазбаўленыя легальнага сэрвіснага абслугоўваньня. Празь недахоп запчастак расейскія авіякампаніі вымушаныя не выкарыстоўваць частку свайго парку, разьбіраючы яго на запчасткі. Большасьць самалётаў расейскіх перавозьнікаў належаць замежным лізінгавым кампаніям. Масква дазволіла не вяртаць самалёты ўладальнікам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG