Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржава дала заводу «Крышталь» крэдыт на сыравіну і ўключыла ў сьпіс на крэдыт шэсьць іншых вытворцаў алькаголю


Алькагольнаму холдынгу «Менск Крышталь Груп» далі падатковы крэдыт. Гэта прадугледжана пастановай Савету Міністраў Беларусі № 479 ад 20 ліпеня.

Пастанову 21 ліпеня апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Падатковы крэдыт даецца ў пэрыяд з 22 ліпеня па 31 сьнежня 2022 году ў суме акцызу, які належыць выплаціць у бюджэт паводле тэрміну выплаты 22 ліпеня 2022 году. Пагашаць яго неабходна з 1 жніўня па 31 сьнежня 2022 году штомесячнымі роўнымі долямі.

Працэнты па крэдыце вызначаны ў памеры паловы працэнтнай стаўкі, роўнай 1/360 стаўкі рэфінансаваньня за дзень карыстаньня крэдытам. Сродкі крэдыту арганізацыі павінны выкарыстоўваць для папаўненьня абаротных сродкаў з мэтай закупкі сельскагаспадарчай сыравіны, у тым ліку збожжа для вытворчасьці сьпірту, бульбы і пладова-ягаднай сыравіны.

Падатковы крэдыт дзейнічае пры ўмове своечасовай выплаты арганізацыямі, якія ўваходзяць у склад холдынгу, бягучых плацяжоў па падатках, зборах і іншых абавязковых плацяжах у рэспубліканскі і мясцовыя бюджэты, плацяжоў у пагашэньне сум акцызу, па якіх прадастаўлены падатковы крэдыт, працэнтаў за карыстаньне падатковым крэдытам.

У пералік арганізацый, які мае права на падатковы крэдыт, таксама ўключылі: Берасьцейскі лікёра-гарэлачны завод «Белалка», Віцебскі лікёра-гарэлачны завод «Прыдзьвіньне», Гомельскі лікёра-гарэлачны завод «Радамір», Горадзенскі лікёра-гарэлачны завод, Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод, Харчовы камбінат «Вясёлава». Усе прадпрыемствы маюць форму адкрытага акцыянэрнага таварыства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG