На старонку згуртаваньня ў Facebook падпісаныя 153 чалавекі. Апошні запіс там датуецца 16 траўня — у ім арганізацыя дае справаздачу аб дапамозе палку Кастуся Каліноўскага, піша «Мэдыязона».
«Разам зь іншымі беларускімі арганізацыямі мы зьбіраем грошы на падтрымку беларускага батальёну. На мінулых выходных з Англіі пагналі ўжо чацьвёртую «Хонду», гружаную рыштункам, патрэбным батальёну», — гаворыцца ў посьце.
На сайце згуртаваньня ўказана, што ў створанае ў 2009 годзе Згуртаваньне беларускіх прафэсіяналаў Брытаніі доступ «толькі па запрашэньнях».
- Згуртаваньне беларускіх прафэсіяналаў Брытаніі (Professional Union of Belarusians in Britain, або скарочана PUBB) — лёнданскі клюб беларускіх спэцыялістаў, у асноўным тых, хто працуе ў лёнданскім Сіці. У ліку сяброў клюбу — банкіры, кіраўнікі інвэстыцый, юрысты, бухгальтары, працаўнікі нафтавай галіны, навукоўцы, архітэктары і іншыя спэцыялісты. Клюб быў створаны ў 2009 годзе для наладжваньня асабістых, сацыяльных і дзелавых сувязей паміж беларускімі прафэсіяналамі, якія працуюць у Вялікай Брытаніі, і іх сувязей зь Беларусьсю і стварэньня асяродзьдзя, якое спрыяе зносінам беларускіх прафэсіяналаў на беларускай мове. Клюб арганізуе штоквартальныя сустрэчы (часта з запрошанымі дакладчыкамі) і розныя імпрэзы.