Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўзбэкістане трэці раз працягнулі тэрмін абмеркаваньня паправак да Канстытуцыі


Олій Мажліс у Ташкенце
Олій Мажліс у Ташкенце

Заканадаўчая палата Олій Мажліса Ўзбэкістану падоўжыла тэрмін усенароднага абмеркаваньня праекту паправак у Канстытуцыю — цяпер да 1 жніўня.

Праект паправак у Канстытуцыю абнародавалі 25 чэрвеня, і на яго грамадзкае абмеркаваньне адвялі 10 дзён. Аднак пасьля падзеяў у Нукусе 1–2 ліпеня Олій Мажліс падоўжыў тэрмін абмеркаваньня яшчэ на 10 дзён.

На паседжаньні 4 ліпеня Заканадаўчая палата пакінула бязь зьменаў артыкулы аб сувэрэнітэце Рэспублікі Каракалпакстан у новай рэдакцыі Канстытуцыі краіны. Прэзыдэнт Шаўкат Мірзіёеў, які наведаў Нукус у сувязі з масавымі пратэстамі, распачатымі 1 ліпеня, заявіў, што артыкулы 70, 71, 72, 74, 75 Асноўнага закону аб статусе Каракалпакстану застануцца бязь зьменаў.

Дата рэфэрэндуму па канстытуцыйных папраўках пакуль не абвешчана. Чакаецца, што рэфэрэндум «абнуліць» тэрмін паўнамоцтваў дзейнага прэзыдэнта і падоўжыць тэрмін паўнамоцтваў новага прэзыдэнта з 5 да 7 гадоў.

Гэта трэці раз, калі падаўжаецца тэрмін абмеркаваньня канстытуцыйных паправак. Як паведаміла Канстытуцыйная камісія, па пытаньні канстытуцыйнай рэформы паступіла «85 тысяч прапаноў ад насельніцтва».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG