Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Нас прасілі пачакаць», — Ціханоўская пра візыт ва Ўкраіну


Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская

Дэмакратычная лідэрка Беларусі ў інтэрвію «КП в Украине» распавяла, калі плянуе наведаць Украіну. Паводле Ціханоўскай, ва Ўкраіне яна не была пасьля 2020 году.

«Я абавязкова прыеду, як толькі будзе гатоўнасьць з украінскага боку. Пакуль нас папрасілі пачакаць. Я хацела б наведаць і Бучу, і Ірпень, і сустрэцца зь беларускімі добраахвотнікамі і валянтэрамі. І, вядома, асабіста выказаць сваю падтрымку ўкраінскім уладам і народу», — сказала яна.

Паводле Ціханоўскай, прадстаўнікі яе Офіса падтрымліваюць сувязі з украінскімі палітыкамі, прадстаўнікамі парлямэнту, кіраўніцтвам краіны. Таксама ў Кіеве адкрылася прадстаўніцтва Офіса Ціханоўскай, мэта якога — наладжваньне адносінаў з кіраўніцтвам Украіны і дапамога беларускай дыяспары ў вырашэньні пытаньняў відаў на жыхарства, блякаваньня банкаўскіх картак беларусаў і іншых.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG