Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 15 ліпеня: былога работніка БМЗ судзяць за пратэсты жніўня 2020 году


 Жлобінскі раённы суд. Архіўнае фота
Жлобінскі раённы суд. Архіўнае фота

Перасьлед беларусаў за іх грамадзянскую пазыцыю працягваецца.

У Жлобінскім раённым судзе 15 ліпеня разглядаецца крымінальная справа чарговага ўдзельніка акцыі пратэсту, якая адбылася ў горадзе ўначы з 9 на 10 жніўня 2020 году. На лаве падсудных сёньня — былы работнік БМЗ, 23-гадовы Яўген Афанасенка, піша «Вясна».

Справу разглядае судзьдзя Яўген Ерафееў. Да суду абвінавачаны быў у СІЗА № 3 Гомля.

Паводле абвінавачаньня, Афанасенка з 9 на 10 жніўня 2020 году ў цэнтры Жлобіна прыняў актыўны ўдзел у масавых акцыях, замінаў разам зь іншымі руху грамадзкага транспарту і ўстановам гандлю, станавіўся ў счэпку і не падпарадкоўваўся патрабаваньням супрацоўнікаў міліцыі.

Паводле праваабаронцаў, за падзеі 10 жніўня 2020 года ў Жлобіне асудзілі каля чатырох дзясяткаў чалавек. Суды працягваюцца штотыдзень.

За ўдзел у пратэстах асудзілі да «хатняй хіміі» керамістку і яе мужа

У менскім Доме правасудзьдзя 15 ліпеня адбыўся суд над керамісткай і заснавальніцай брэнда piuceramics Анастасіяй Малашук і яе мужам Аляксеям Кедышам. Іх абвінавацілі па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак) і асудзілі да трох гадоў «хатняй хіміі» кожнага.

Анастасія і Аляксей з канца сакавіка да суда былі ў СІЗА-1 горада Менска. Пасьля чатырох месяцаў пад вартай іх вызвалілі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG