Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На месцы бару «Каліноўскі» ў Менску адкрыўся новы — з расейскамоўнай шыльдай «Сумерки»


Фота з сацсетак бару «Сумерки»
Фота з сацсетак бару «Сумерки»

Пасьля прыходу на менскую вуліцу Зыбіцкую прапагандыстаў і актывістаў БРСМ бар «Каліноўскі» так і не адкрыўся. Цяпер на ягоным месцы адкрылі бар з шыльдай «Сумерки» («Змрок»).

У мэню ў Інстаграме новага бару — розныя віды алькаголю і кактэйлі без намёку на беларускасьць у назьве: «Нас не догонят», «Кукла колдуна», «Малиновый закат» і іншыя.

У канцы траўня адзін з наведнікаў бару «Каліноўскі», азэрбайджанец Нурлан Сафараліеў, паскардзіўся ў сацсетках, што яго не пусьцілі ў бар і што прычынай нібыта стала ягоная нацыянальнасьць. Абставіны здарэньня невядомыя, але прадстаўнікі бару прынесьлі прабачэньні. Тым ня менш з БРСМ адправілі ліст да Ўпаўнаважанага ў справах рэлігій і нацыянальнасьцяў з просьбай закрыць бар.

У бар з «кантрольным рэйдам» накіраваліся прапагандысты Рыгор Азаронак і Людміла Гладкая, старшыня БРСМ Яўген Лук’янаў і старшыня «Моладзевага парлямэнту» Ягор Макарэвіч. Яны запісалі відэа на фоне бару, у якім заявілі, што ён закрыты за «антыдзяржаўныя» меркаваньні і патлумачылі свае дзеяньні тым, што нібыта «абараняюць рэпрэсаваных» і што ў Беларусі ня будзе месца «пасьлядоўнікам ідэй Каліноўскага».

Таксама яны прапанавалі адкрыць тут бар «Бацькаў кут» ці «16 жніўня» (у гонар дня, у які ў 2020 годзе на плошчы Незалежнасьці ў Менск прайшоў т. зв. «мітынг салідарнасьці» ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі).

Бар «Каліноўскі» закрыўся, на ім зьявілася шыльда, што ён закрыты з тэхнічных прычын.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG