Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Дзень гораду ў Гомлі выступіць прыхільнік расейскай агрэсіі Алег Газманаў


Уладзімір Пуцін і Алег Газманаў, сьнежань 2012
Уладзімір Пуцін і Алег Газманаў, сьнежань 2012

Прыхільнік расейскай ваеннай агрэсіі сьпявак Алег Газманаў выступіць у Гомлі на стадыёне «Цэнтральны» 10 верасьня.

У гэты дзень горад будзе адзначаць сваё 880-годзьдзе, піша гомельскае выданьне «Белка».

Квіткі яшчэ не паступілі ў продаж, але ўжо вядома, што іх будуць прадаваць па цане ад 30 да 60 рублёў.

За апошнія дзесяць гадоў Газманаў даваў вялікія канцэрты ў Гомлі двойчы — у 2013-м на Дзень Перамогі і ў 2017-м на Дзень Незалежнасьці.

Сьпявак — гарачы прыхільнік расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. На трэці дзень вайны ён апублікаваў у сваім Інстаграме пост, у якім расказаў, што вакол Расеі разьмешчаныя базы са зброяй масавага паражэньня.

«Утварылася небясьпека зьяўленьня там ядзернай зброі, якая пры нацыстах і неадэкватным урадзе, які кіруецца з-за мяжы, можа быць ужытая супраць нас. Добрымі адносінамі і законамі, нават афіцыйна прапісанымі на паперы, ворага не спыніць», — напісаў тады Газманаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG