Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эмбарга на расейскі газ ня ўвойдзе ў новы пакет санкцый ЭЗ


«Газпром»
«Газпром»

Краіны ЭЗ на гэтым этапе не плянуюць уключаць у новы, сёмы пакет санкцый у дачыненьні да Расеі забарону на імпарт расейскага газу. Аб гэтым заявіў Reuters прэм’ер-міністар Чэхіі Пэтар Фіяла.

Абмежаваньні на імпарт энэрганосьбітаў — заўсёды складанае пытаньне, заявіў Фіяла, бо «неабходна выконваць правіла, паводле якога санкцыі павінны аказваць большы ўплыў на Расею, чым на краіны, якія ўводзяць санкцыі». Шэраг краін ЭЗ, падкрэсьліў ён, моцна залежаць ад расейскага газу.

Як расказаў Фіяла, у новы пакет санкцый увойдзе забарона на імпарт золата з Расеі. Таксама плянуецца пашырыць пэрсанальныя санкцыі і сьпіс прадукцыі двайнога прызначэньня, экспарт якой у Расею забаронены.

Прэмʼер-міністар адзначыў, што сёмы пакет санкцый будзе прадстаўлены ў найбліжэйшы час.

Пасьля пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну ЗША, Эўразьвяз і краіны, якія далучыліся да іх, увялі некалькі пакетаў санкцый у дачыненьні да Расеі і абвясьцілі аб падрыхтоўцы новых.

Апошні зараз пакет санкцый ЭЗ быў прадстаўлены ў пачатку чэрвеня. Ён уключае ў сябе паэтапную адмову Эўразьвязу ад расейскай нафты.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG