Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузавікоў МАЗ у Расеі сталі купляць амаль на траціну менш


Рэгістрацыі новых грузавых аўтамабіляў масай звыш 3,5 тоны ў Расеі за першае паўгодзьдзе зьнізіліся з 46.423 да 37.676 адзінак – рынак асеў на 18,8%. Продажы новых МАЗаў, паводле агенцтва «Автостат», зваліліся яшчэ больш – на 28,9%.

Лідэр расейскага рынку КАМАЗ ужо ня можа вырабляць аўтамабілі сямействаў К4 і К5 з прычыны заходніх санкцый, хаця ён пакуль працягваў распрадаваць ранейшыя запасы. Аднак у чэрвені было прададзена на 30% менш КАМАЗаў, чым у 2021 годзе, паведамляе abw.by.

Брэнд МАЗ у статыстыцы расейскіх продажаў цяпер займае толькі пятае месца, хоць чакалася, што ў сувязі з праблемамі, што ўзьніклі ў КАМАЗа, беларуская тэхніка стане карыстацца вялікім попытам. Аднак у параўнаньні з такім жа пэрыядам леташняга году рэгістрацыі новых грузавікоў МАЗ у РФ скараціліся з 2850 да 2027 адзінак, ці на 28,9%.

Упаў продаж у Расеі і грузавікоў уласнага вырабу – «Урал» і ГАЗ, а продаж на расейскім рынку расьце толькі ў кітайцаў. У кітайскага брэнда Shacman (Shaanxi) скачок продажу ў 3,1 разы. У топ-10 самых прадаваных марак, апынуліся яшчэ два вытворцы з Кітаю: Howo і JAC.

Менскі аўтазавод у пошуках новых рынкаў пачаў перамовы з Індыяй. Кіраўніцтва МАЗу 13 ліпеня сустрэлася ў Менску з прадстаўнікамі індыйскай кампаніі SRB Group, паведаміла прэс-служба аўтазаводу. Праўда, ніякіх падрабязнасьцяў аб сустрэчы ў «МАЗе» не раскрылі. Па адной з вэрсій, прадметам перамоваў маглі быць шляхі імпартазамяшчэньня некаторых вузлоў і агрэгатаў менскіх грузавікоў, а таксама экспарт беларускай тэхнікі ў Індыю. Сярод новых рынкаў збыту, якія прапрацоўвае МАЗ – таксама Сырыя і Пакістан.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG