Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: На пасаду прэм’ер-міністра Вялікай Брытаніі прэтэндуюць восем чалавек


У Вялікай Брытаніі на пасаду лідэра Кансэрватыўнай партыі і прэмʼер-міністра цяпер прэтэндуюць восем чалавек

Як паведамляе Sky News, заяўкі падаюць былы міністар фінансаў Рышы Сунак, цяперашняя міністарка замежных справаў Ліз Трас, Джэрэмі Гант, Надхім Захаві, парлямэнтары Пэні Мордант, Том Тугендхат, Кемі Бадэнах, генэральная пракурорка Англіі і Уэльсу Суэла Бравэрман.

Незадоўга да абвяшчэньня сьпісу Саджыд Джавід і Рэхман Чышці абвясьцілі, што здымаюцца з выбарчай гонкі, бо не атрымалі дастатковай падтрымкі з боку дэпутатаў. Раней Грант Шэпс зьняўся з гонкі.

Спаборніцтва за пасаду лідэра торы пачалася сёньня.

7 ліпеня прэмʼер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан абвясьціў аб сваёй адстаўцы.

Пасьля заявы аб сваёй адстаўцы Джонсан паабяцаў, што Лёндан працягне падтрымліваць Украіну ў барацьбе з расейскай агрэсіяй.

«Хачу зьвярнуцца да народу Ўкраіны. Я ведаю, што мы ў Вялікай Брытаніі будзем працягваць падтрымліваць вашую вайну за свабоду столькі, колькі спатрэбіцца», — сказаў Джонсан.

Афіцыйнае абвяшчэньне новага прэмʼер-міністра адбудзецца ў пачатку кастрычніка.

58-гадовы Джонсан прыйшоў да ўлады ў сьнежні 2019 года.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG