Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі ПЭН, закрыты ўладамі Беларусі, атрымаў рэгістрацыю ў Польшчы


Беларускі ПЭН
Беларускі ПЭН

Зьліквідаваны на радзіме Беларускі ПЭН-цэнтар, які працягнуў дзейнасьць за мяжой пад назвай «Беларускі ПЭН», атрымаў рэгістрацыю ў Польшчы.

Пра рэгістрацыю паведаміў тэлеграм-канал ПЭНу.

Летась у канцы сьнежня адбыўся ўстаноўчы сход Беларускага ПЭНу. Старшынёй выбралі літаратарку Тацяна Нядбай, якая ўзначальвала ПЭН-цэнтар у 2017–2019 гадах. У склад рады арганізацыі ўвайшлі ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры 2015 году Сьвятлана Алексіевіч (кіравала ПЭН-цэнтрам у Беларусі з 2019 году да прымусовага закрыцьця), філёзаф Вольга Шпарага, паэты Юлія Цімафеева, Андрэй Хадановіч і іншыя.

Беларускі ПЭН-цэнтар стварылі ў 1989 годзе. У якасьці грамадзкага аб’яднаньня Міністэрства юстыцыі зарэгістравала яго ў лістападзе 1990 году, а перарэгістравала ў кастрычніку 1999-га.

9 жніўня 2021 году Вярхоўны суд Беларусі зьліквідаваў арганізацыю на пазоў Міністэрства юстыцыі, у якім сьцьвярджалася, што ПЭН-цэнтар нібыта атрымліваў бясплатную дапамогу з-за мяжы з парушэньнем парадку яе прыцягненьня.

За тры тыдні да вынясеньня судовага рашэньня, 14 ліпеня, сілавікі правялі ператрус па юрыдычным адрасе арганізацыі. Тады ПЭН-цэнтар паведамляў: у дакумэнтах на ператрус фігуравалі крымінальныя справы — паводле ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Беларусі), ч. 1 арт. 357 (змова або іншыя дзеяньні, учыненыя з мэтай захопу або ўтрыманьня дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам), ч. 1 арт. 3611 (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG