Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад 13 да 19 гадоў калёніі: у Расеі асудзілі трох крымскататарскіх актывістаў


Паўднёвы акружны вайсковы суд Растова-на-Доне вынес турэмныя прысуды тром крымскататарскім актывістам: Алегу Фёдараву, Ісмэту і Эрнэсту Ібрагімавым.

Як паведамляе грамадзкае аб’яднаньне «Крымская салідарнасьць», Эрнэста Ібрагімава і Алега Фёдарава асудзілі на 13 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, Ісмэта Ібрагімава — на 19 гадоў пазбаўленьня волі. Першыя пяць гадоў Ісмэт Ібрагімаў правядзе ў турме, астатні тэрмін — у папраўчай калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Асуджаныя абвінавачваліся ва ўдзеле ў забароненай у Расеі рэлігійнай арганізацыі «Хізб ут-Тахрыр». Прадстаўнікі міжнароднай ісламскай палітычнай арганізацыі «Хізб ут-Тахрыр» называюць сваёй місіяй абʼяднаньне ўсіх мусульманскіх краін у ісламскім халіфаце, але ад тэрарыстычных мэтадаў дасягненьня гэтай мэты адмаўляюцца.

Абаронцы арыштаваных і асуджаных па «справе Хізб ут-Тахрыр» крымчан лічаць, што іх перасьлед мае рэлігійныя прычыны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG