Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На мяжы зь Літвой затрымалі 4 чалавек. Памежнікі стралялі па машыне


Фота з ТГ-каналу Дзяржаўнага памежнага камітэту
Фота з ТГ-каналу Дзяржаўнага памежнага камітэту

Уначы 6 ліпеня на мяжы зь Літвой полацкія памежнікі абстралялі аўтамабіль з чатырма чалавекамі, якія нібыта спрабавалі схавацца ў лесе на аўтамабілі і «не рэагавалі на патрабаваньні спыніцца», паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.

У паведамленьні гаворыцца, што быў адзін папераджальны стрэл у паветра і сем стрэлаў па колах, пасьля чаго ўсе чацьвёра былі затрыманыя — гэта ўраджэнцы Пастаўскага раёну ад 23 да 42 гадоў.

Паводле Памежнага камітэту, на месцы здарэньня і па месцы жыхарства затрыманых знайшлі цеплавізар, прыбор начнога бачаньня, шэсьць радыёстанцый і навігатар.

«У дачыненьні да ўсіх правапарушальнікаў пачаты адміністрацыйны працэс за замах на незаконнае перасячэньне мяжы, парушэньне памежнага рэжыму і непадпарадкаваньне законным патрабаваньням супрацоўнікаў органаў памежнай службы», — гаворыцца ў паведамленьні ДПК.

Навошта затрыманыя хацелі нелегальна перабрацца празь мяжу, пакуль не паведамляецца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG