Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сталі вядомыя прэтэнзіі да незалежных прафсаюзаў Беларусі, за якія іх хочуць закрыць


Кіраўнік Свабоднага прафсаюзу мэталістаў Аляксандар Бухвостаў
Кіраўнік Свабоднага прафсаюзу мэталістаў Аляксандар Бухвостаў

У пазове аб ліквідацыі, які пракуратура падала ў Вярхоўны суд, паведамляецца, што Свабодны прафсаюз мэталістаў атрымліваў бязвыплатную матэрыяльную дапамогу ад міжнародных структур.

Суд аб ліквідацыі Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў пройдзе 12 ліпеня, паведамілі ў арганізацыі.

Акрамя Беларускага Незалежнага прафсаюза, Вярхоўны суд разгледзіць іскі ў дачыненьні да Свабоднага прафсаюза Беларускага, Свабоднага прафсаюза мэталістаў, Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці, а таксама Асацыяцыі прафсаюзаў «Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў».

29 чэрвеня ў Вярхоўным судзе адбылася папярэдняя гутарка з прадстаўнікамі прафсаюзу наконт пазову ад Генпракуратуры з просьбай спыніць дзейнасьць Свабоднага прафсаюзу мэталістаў.

10 чэрвеня генпракурор Андрэй Швед накіраваў у Вярхоўны суд заяву аб спыненьні дзейнасьці некалькіх незалежных прафэсійных аб’яднаньняў, такіх як СПМ, СПБ, БНП, РЭП і БКДП.

Кіраўнік Свабоднага прафсаюзу мэталістаў Аляксандар Бухвостаў і галоўны прававы інспэктар, юрыст Ігар Комлік накіравалі ў Вярхоўны суд хадайніцтва, у якім просяць прыцягнуць да разгляду справы ў якасьці трэцяй асобы глябальны прафсаюз IndustriALL, адначае газэта «Народная воля».

«Але мы яе атрымлівалі абсалютна легальна — напрыклад, наш прафсаюз атрымліваў падтрымку ад Глябальнага прафсаюза IndustriALL, куды мы рэгулярна плацім унёскі, — расказаў Аляксандар Бухвостаў. — І, паводле канвэнцыі МАП, Глябальны прафсаюз мае права аказваць нам падтрымку. Мы пра гэта і раней казалі. Да нядаўняга часу ў дэкрэце аб атрыманьні замежнай бязвыплатнай дапамогі не было прафсаюзаў, іх унесьлі толькі ў лістападзе 2021 году і мы проста не пасьпелі правесьці атрыманую дапамогу праз наш Дэпартамэнт гуманітарнай дзейнасьці. Але гэта не крымінал».

Аляксандар Бухвостаў упэўнены, што прадстаўнікі глябальнага прафсаюзу ў Вярхоўным судзе змогуць патлумачыць правамернасьць атрыманьня ад іх грашовых сродкаў Свабодным прафсаюзам мэталістаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG