Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Нідэрляндаў узаконіў права на працу з дому


Парлямэнт Нідэрляндаў ухваліў зьмены ў працоўным заканадаўстве, зацьвердзіўшы магчымасьць працаваць з дому як законнае права працоўных. Цяпер працадаўцы будуць абавязаныя дазваляць сваім супрацоўнікам працаваць з дому, калі гэта магчыма пры іх родзе дзейнасьці.

Зьмены ў заканадаўстве былі ўхваленыя ніжняй палатай парлямэнту Нідэрландаў і перададзеныя на зацьвярджэньне ў Сэнат.

Як мяркуюць экспэрты, гэткія папраўкі неўзабаве могуць прыняць і іншыя эўрапейскія краіны, што прыкметна зьменіць карціну занятасьці ў Эўразьвязе.

Масавы пераход на працу з дому практыкаваўся ў Эўропе і многіх іншых краінах падчас пандэміі COVID-19 у 2020-2021 гадах. Цяпер каранавірусныя абмежаваньні практычна ўсюды зьнятыя, але дыстанцыйная праца аказалася зручнай для многіх работнікаў і працадаўцаў. Супрацоўнікі задаволеныя больш гнуткім графікам, а працадаўцы адзначаюць зьніжэньне выдаткаў на ўтрыманьне офісу.

У большасьці краін пытаньні дыстанцыйнага графіку не ўрэгуляваныя заканадаўча і застаюцца прыватным рашэньнем кіраўніцтва кожнай фірмы. Напрыклад, у чэрвені кіраўнік кампаніі Tesla Ілан Маск запатрабаваў ад усіх супрацоўнікаў, у тым ліку тых, чые абавязкі маглі выконвацца дыстанцыйна, заставацца ў офісе патрабаваныя дамовай сорак гадзін на тыдзень або звальняцца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG