Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа рымскі расказаў, што ў ватыканскай адміністрацыі зьявіцца больш жанчын


Дырэктарка Ватыканскіх музэяў Барбара Ята
Дырэктарка Ватыканскіх музэяў Барбара Ята

Папа Францішак хоча бачыць больш жанчын на высокіх пасадах у Ватыкане і ўпершыню запрапануе жанчынам месца ў камітэце, які дапамагае яму прызначаць біскупаў.

Роля жанчын у ватыканскай герархіі была адной з тэмаў эксклюзіўнага інтэрвію папы агенцтву Reuters.

Новы статут адміністрацыі Сьвятога Пасаду, які ўступіў у сілу ў мінулым месяцы, дазваляе любому ахрышчанаму каталіку, незалежна ад полу, узначаліць бальшыню дэпартамэнтаў Ватыкану.

«Дзьве жанчыны ўпершыню будуць прызначаныя на пасады ў камітэце для выбару біскупаў у Кангрэгацыі ў справах біскупаў», — сказаў у інтэрвію папа.

Гэткім чынам жанчыны ўпершыню ў гісторыі Каталіцкай царквы будуць мець слова пры прызначэньні біскупаў, якімі сёньня могуць быць толькі мужчыны.

Папа не назваў канкрэтных імёнаў, аднак зазначыў, што жанчыны могуць узначаліць Дэпартамэнт каталіцкай адукацыі і культуры і Апостальскую бібліятэку.

Летась папа прызначыў на пасаду Генэральнага сакратара Губэрнатарату сястру Рафаэлу Пэтрыні, манахіню з кангрэгацыі Францішканак Сясьцёр Эўхарыстыі.

У ватыканскай адміністрацыі ўжо таксама працуюць прызначаныя папам жанчыны — дырэктарка Ватыканскіх музэяў Барбара Ята і намесьніца дырэктара Ватыканскага прэс-офісу Крыстыян Марэй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG